Па вуліцах Беластока курсуюць бясплатныя гарадскія аўтобусы
Сёння ў Беластоку гарадскія аўтобусы курсуюць бясплатна. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт горада з-за высокай канцэнтрацыі пылу ў паветры. Апошнім часам у многіх гарадах Польшчы рэгіструецца смог. Паводле прэзідэнта Тадэвуша Трускаляскага, смогу спрыяюць таксама выкіды рухавікоў, таму варта прасіць людзей, каб пакінулі свае машыны, і пераселі на грамадскі транспарт.
– У Беластоку сітуацыя нашмат лепшая, чым у іншых польскіх гарадах, такіх як, напрыклад, Варшава. Але гэта не значыць, што мы будзем сядзець, склаўшы рукі.
Гэта першы раз, калі прэзідэнт Беластока з увагі на забруджанае паветра загадаў зрабіць грамадскі транспарт бясплатным. У цэлым горадзе зарэгістраваных 120 000 тысяч аўтамабіляў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystokonline.pl