У Беластоку ўшанавалі памяць Холмскіх і Падляшскіх пакутнікаў



Памяць Холмскіх і Падляшскіх пакутнікаў ушанавалі ў Свята-Духаўскай царкве ў Беластоку.

Ля помніка закатаваным праваслаўным жыхарам Беласточчыны прайшла адмысловая малітва. Старшыня беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі, адзін з ініцыятараў пабудовы помніка Пятро Крук і ініцыятар  памінання Пятро Юшчук усклалі ля помніка вянкі і запалілі знічы.

У  пропаведзі з нагоды свята айцец Юры Барэчка заклікаў да памяці аб трагічных пасляваенных падзеях на Беласточчыне:

– Заляшаны напрыканцы вясны павінны памятаць, што сталася з тымі праваслаўнымі мясцовасцямі і людзьмі.

– Гэта пашана праваслаўных да тых, каго расстрэльвалі і палілі.

– Тры браты было – Ян, Уладзімір і Канстантын. Яна забілі. Каб не забывалі гэтага.

– Няма з нашага боку і з боку праваслаўных беларусаў згоды на фальшаванне гісторыі, няма згоды на тое, каб каты былі ўшанаваныя, каб ім ставілі помнікі і называлі іх братамі.

Свята Падляшскіх і Холмскіх пакутнікаў (устаноўленае ў 2003 годзе) праваслаўная царква ў Польшчы адзначае ў першую нядзелю чэрвеня. Сёлета свята было перанесена ў сувязі з тым, што супадала з іншым царкоўным святам Тройцы.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя