У Беластоку ўзнагародзілі лаўрэатаў конкурсу „Дэбют”



У Беластоку ўзнагародзілі лаўрэатаў XIX Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэбют”. У конкурсе ўзялі ўдзел каля паўсотні літаратараў-аматараў з усёй Польшчы.

dsc05101

Пераможцам у першай узроставай групе стала Магдалена Бяляўская са школы ў Нараўцы:

– Вершы – гэта частка мяне, таму мне заўсёды не будзе шкада часу на іх.

Пераможца ў другой узроставай групе Таццяна Фалевіч:

– Гэта стварае атмасферу, прастору сваёй уласнай сям’і. Яно эмацыйна выражае сувязь паміж тымі, хто складае гэтую прастору: сябры, блізкія. Менавіта гэта надае цеплыні, паэтычнасці і рамантычнасці на ўсе часы.

Галоўны рэдактар Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы “Ніва” Яўген Вапа:

– Гэта ўзбагачае нашу спадчыну Беласточчыны. Вось зараз феномен гміны Нараўка, калі столькі людзей самаарганізуецца, менавіта ў гурткі, якія пішуць па-беларуску.

Член журы Ян Трацяк:

– Гэта будзе для іх развіццё, гэта будзе для іх нейкі стымул. Нейкая перспектыва лепш пісаць і болей пісаць.

Арганізатарам Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэбют” з’яўляецца Тыднёвік Беларусаў у Польшчы „Ніва”. На яго старонках будуць надрукаваныя творы ўсіх лаўрэатаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя