У Беластоку вучылі традыцыйным спевам з ваколіц Ліпска



У Беластоку вучылі традыцыйным спевам з ваколіц Ліпска. Майстар-класы вяла Рэната Богдан з Сямейнага спеўнага гурту з Ракавіч.

«Менавіта ў гэтай невялікай вёсцы на Аўгустоўшчыне захавалася шмат архаічных песень, якія вылучаюцца на фоне беларускага фальклору Падляшша», — кажа этнограф Юліта Харытанюк:

— Гэта цікава, бо яны спяваюць на сваім дыялекце і спяваюць на два галасы, бо крыху далей на Сувальшчыне ўжо няма двух галасоў. Крыху іншая гармонія, словы вельмі характэрныя для тых абшараў. Цікава таксама, што там спявае мужчына.

Наступныя майстар-класы па спеве песень з ваколіц Ліпска адбудуцца ў Ракавічах. Дата сустрэчы будзе аб’яўленая на сайце podlasie.org.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя