У Падляшскай оперы выступілі лаўрэаты фестывалю “Беларуская песня”



Фальклорныя калектывы, хоры, гурты, дуэты і салісты з усяго Падляшша выступілі ў час традыцыйнага гала-канцэрта ў Падляшскай оперы і філармоніі.

Гэта лаўрэаты агульнаполскага фестывалю “Беларуская песня 2017”. Перад публікай выступілі 25 лаўрэатаў цэнтральнага фінала фестывалю.

Аня Бяляўская:

– Для нас вельмі важна – выступіць на гэтай сцэне перад такой публікай і паказаць што мы, маладыя, ведаем нашу беларускую культуру.

Вартэк  Васілюк і Юстына  Марчук:

– Сэрца радуецца, што мы, такія маладыя, можам ужо выступаць на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі. Перадусім – гэта любоў да музыкі і пашана нашых традыцый. Гэта галоўнае, што нас натхняе.

Старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі:

– Склалася такая сітуацыя, што вёска памірае, адступае, а горад, дзякуй Богу, усё ж такі не забыўся пра беларускую песьню.

Гелена Камінская:

– Штогод новую песьню выконваем. Ніколі не паўтараемся. Ужо колькі гэтых песень прагучала!

Госцем гала-канцэрта быў ансамбль танца «Гарадзенскія карункі». А ў завяршэнні імпрэзы выступіў беларускі народны фальклорны ансамбль «Вербіца» з Менска.

 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара