У Беластоку выступяць беларускія тэатралы



Беластоцкі драматычны тэатр імя Венгеркі запрашае на фестываль „Напрамак Усход”, у рамках якога ў сталіцу Падляшша прыедуць беларускія і ўкраінскія акторы. Адначасова пройдзе і 4-ы Тэатральны фестываль ODE, які арганізуе Фундацыя Teatr Czrevo.

„Гэта першы фестываль, які паказвае, што супрацоўніцтва з калегамі з Усходу працягваецца”, – кажа дырэктар беластоцкага тэатра Пётр Палтарак:

– Мы хочам гэта трохі разбудаваць, бо арганізуем фестываль. Спадзяюся, што гэта будзе працягвацца ў наступных гадах. Запрашаем тэатр з Харкава і тэатр з Менска. З гледзішча на фінасавае становішча мы запрасілі толькі дзве тэатральныя групы – з Беларусі і з Украіны.

5 і 6 кастрычніка ў Беластоку выступяць артысты Харкаўскага драмтэатра імя Шэўчэнкі са спектаклем „Картатэка”. 7 і 8 кастрычніка – два спектаклі „Дзённік паэта” і „Беларусь. Дыдактыка” пакажуць акторы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Менску.

Беларускае Радыё Рацыя