У Беластоку пройдзе акцыя памяці пра загінулых за Незалежнасць



Беларуская і ўкраінская дыяспары ў Беластоку запрашаюць на Акцыю памяці пра загінулых беларускіх і украінскіх змагароў за Незалежнасць.

Як пішуць арганізатары, з 2020 года і да сёння ў змаганні за незалежнасць Беларусі загінулі 10 чалавек: Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Аляксандр Будніцкі, Нікіта Краўцоў, Арцём Парукаў, Генадзь Шутаў, Канстанцін Шышмакоў, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак і Андрэй Зельцэр.

Сёлета ў вайне за Украіну загінулі шэсць беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі. З пачатку поўнамаштабнай вайны з 24 лютага гэтага года ва Украіне загінула больш за 22 тысячы грамадзян, у тым ліку амаль 250 дзяцей.

Акцыя памяці пачнецца а 16-ай гадзіне каля будынка консульства Беларусі ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]