У Беластоку завяршыўся дабрачынны футбольны турнір



7-мы дабрачынны футбольны турнір, арганізаваны клубам «РатАры» (Rotary), завяршыўся ў Беластоку. Буйныя беластоцкія фірмы сабралі сродкі на дабрачынную мэту і на працягу двух дзён вызначалі мацнейшую футбольную каманду.

Распавёў арганізатар спаборніцтваў прэзідэнт клуба „Ратары” Яраслаў Бараньчук:

– Гэты турнір ладзіўся з мэтай  збірання грошай на пабудову ванных пакояў у дзіцячых лякарнях у нейрахірургічным аддзяленні і аддзяленні анкалогіі. У турніры ўдзельнічала 12 каманд, ён доўжыўся каля 10 гадзін, было – супер і, напэўна, усе атрымалі задавальненне.

Сёлетні турнір, дзякуючы большай колькасці забітых галоў, выйграла каманда «СМП» («SМP»), другое месца заняла каманда «Эльтрон» («Eltron»), пераможца папярэдняга турніру каманда «Ханбуд» (Hanbood) апынулася трэцяй. Наступны дабрачынны турнір арганізатары плануюць на восень.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя