У Беластоку збіраюць грошы на адбудову каталіцкага касцёла ў Сібіры



Абвешчаны збор грошай на адбудову каталіцкага касцёла ў Сібіры. У вёсцы Беласток, што пад горадам Томск у Расеі, некалькі месяцаў таму згарэў касцёл св. Антонія Падуанскага, у які хадзілі нашчадкі жыхароў Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Яны сто гадоў таму пабудавалі там каталіцкі касцёл, які пасля вайны і доўгага кіравання камуністаў быў адкрыты нанова ў 90-тыя гады. У дапамогу ўключыліся таксама ўлады падляшскага горада Беластока. Па запрашэнні прэзідэнта ў Беласток прыехала жыхарка расейскага Томска этнічная полька Агнешка Канеўска, якая каардынуе збор грошай на адбудову касцёла.

Будзе пабудаваная даволі вялікая каробка будынка, а калі высветліцца, што такіх магчымасцей няма, мы пабудуем невялікую капліцу з невялікім залам для энвагелізацыйных мэт.

Адбудова касцёла св. Антонія Падуанскага можа пачацца ўжо ў 2018 годзе. Аднак патрэбныя ахвяраванні – дадае Агнешка Канеўска.

Банкаўскія рэквізыты для ахвяраванняў:

Prowincja Wielkopolsko-Mazowiecka Towarzystwa Jezusowego

Банк: BGŻ BNP Paribas

Рахунак у польскіх злотых: 64 2030 0045 1110 0000 0101 8520

Адрас: Biuro Misyjne, ul. Narbutta, 21, 02-536 Warszawa

З допісам: BIAŁYSTOK-SYBERIA

Лукаш Леанюк, БеларускаеРадыё Рацыя