У Беластоку знойдзены магілы заходнебеларускіх дзеячаў



Магілы заходнебеларускіх дзеячаў Сяргея і Лявона Богушаў, адшукаў супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя і сябра арганізацыі Беларуская Нацыянальная Памяць Аляксей Трубкін. Пахаванні знаходзяцца на могілках Выгоды ў Беластоку.

Некралог Сяргея Богуша (1907-24.03.1942) з беластоцкай газеты „Новая дарога”  №2, 1942:

– 24-III-1942 пасьля цяжкой 4-ох гадовай хваробы памёр у веку 35 гадоў

сьв. пам. СЯРГЕЙ БОГУШ

С. п. Сяргей Богуш у часе акупацыі Зах. Беларусі палякамі прыймаў актыўны ўдзел у беларускім культурна-адраджэнскім жыцьці і за сваю нязломную волю барацьбы супроць паняволеньня Беларускага Народу быў прасьледаваны польскай адміністрацыяй.

Дня 25-III-1942 пахаваны на праваслаўных могілках у Беластоку пры суправаджэньні радні й шматлікіх прыяцеляў і сяброў-беларусаў.

Змагару за беларускую справу Вечная Памяць! СЯБРЫ. 

Побач пахаваны праўдападобна яго брат Лявон Богуш (06.01.1909 – 18.02.1957), а таксама жонка Лявона і бацькі. Лявон Богуш быў адным з арганізатараў тэатральнага кааператыва „Полымя” у міжваенным Беластоку ў канцы 30-х. Падчас нямецкай акупацыі ён і яго жонка Зінаіда Богуш (18.02.1915 – 15.08.1944) працавалі ў Беларускім камітэце ў Беластоку. 

 

Беларускае Радыё Рацыя