У Беластоку з’явілася графіці да 100-годдзя незалежнасці



У Беластоку прэзентавалі графіці „Wiecznik Bialostocki” прымеркаванае да 100-годдзя незалежнасці Польшчы. Яно з’явілася на сцяне камяніцы ХІХ стагоддзя па вуліцы Цёплай 1.

Твор выкананы ў выглядзе першай старонкі неіснуючай газеты, кажа Даніэль Дваракоўскі:

– 100 гадоў таму вы маглі б пабачыць такое выданне, якое інфармавала пра найважнейшыя падзеі, што адбываліся: адозва Рэгенцыйнай Рады да польскага народа ці апісанне таго, што адбывалася 11-га лістапада. Мы вырашылі зрабіць гэта ў форме газеты, якая дазваляе перадаць вялікую колькасць інфармацыі. Змест паказвае рэаліі таго часу, што тады адбывалася ў нашым горадзе. Спадзяюся, што гэта графіці захаваецца на доўгія гады.

Ініцыятарам стварэння графіці з’яўляецца Таварыства Крэатыўнае Падляшша.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара