У Беластоку з’явілася сэлфі-зона



У Беластоку на рынку Касцюшкі ўсталявана інсталяцыя. Гэта надпіс #Białystok. З’явілася яна дзякуючы кіраўніцтву горада.

У жыхароў і гасцей Беластока літары выклікі зацікаўленне: дзеля чаго яны тут паўсталі? Такія пытанні многія задавалі ў Інтэрнэце. З’явіліся ў сецеве і шматлікія здымкі з гэтым аб’ектам.

Інтэрнэт-партал bialystok.naszemiasto.pl раіць беластачанам актыўней фатаграфавацца побач з інсталяцыяй, бо яна часовая. І нават прапаноўвае дасылаць такія здымкі на адрас [email protected], паабяцаўшы лепшыя надрукаваць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы