У Беластоку з’явіліся гарадскія кніжныя шафы



“Вазьмі, прачытай і вярні” – беластачане атрымалі магчымасць карыстання гарадскімі кніжнымі шафамі. Такім чынам Беласток прымае ўдзел у сусветнай кампаніі абмену кніжкамі.

Кожны ахвотны без ніякай рэгістрацыі можа ўзяць сабе кніжку з дзвюх шафаў, якія стаяць у цэнтры горада. Пасля прачытання кніжку трэба будзе вярнуць. Можна таксама прыносіць свае кніжкі на абмен, кажа прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

– Ідзе пра тое, каб беластачане без аніякіх фармальнасцяў маглі ўзяць кніжку, прачытаць і, канешне, вярнуць яе. Вядома, можна сюды прынесці нейкія свае кніжкі.

Жыхары горада:

– Гэта файна. Бо людзі насамрэч цікавяцца літаратурай. І цяпер змогуць карыстацца гэтымі шафамі.

– Жахаў не чытаю, люблю лёгкую літаратуру. А тут хіба што толькі кнігі жахаў.

– Магу прынесці свае кнігі. Гэта дасканалы спосаб для чытання літаратуры для тых, хто мае мала грошай.

– Стоячы на прыпынку, можаш узяць, прачытаць або прынесці пазней.

Кніжныя шафы стаяць пры перасадачных цэнтрах па вуліцы Сянкевіча і алеі Пілсудскага ў цэнтры горада. Кожны месяц магістрат і Падляшская ксёнжніца будуць папаўняць кніжную калекцыю.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара