У Беластоку з’явіўся нефармальны Гістарычны клуб Beer&History



У Беластоку з’явіўся новы нефармальны Гістарычны клуб Beer&History. Стварылі яго беларускія эмігранты, аматары гісторыі, каб збірацца разам ў нефармальнай абстаноўцы, у звычайным бары, ды прэзентаваць розныя гістарычныя цікавосткі, знаходкі, даследванні, альбо проста гутарыць на гістарычныя тэмы з адмыслова запрошаным госцем. І такая традыцыя існуе ў Еўропе яшчэ з даўніх часоў, расказвае адзін з арганізатараў клуба – гарадзенскі краязнаўца і журналіст Алесь Кіркевіч.

– Так атрымалася, што мы з сябрамі любім размовы пра гісторыю пад піва. Мы вырашылі: а раптам мы не адны такія, і іншым людзям гэта таксама будзе цікава? У нефармальнай атмасферы, без акадэмізму, без лекцыйнага духу. Проста нефармальна паразмаўляць пра цікавыя рэчы, звязаныя з мінулым. Не па падручніку, а неяк у свабодным фармаце. А піўны фармат – гэта старая еўрапейская традыцыя. Яшчэ 300-400 гадоў таму студэнты ў Празе ці ў Мюнхене збіраліся ў піўных, і размаўлялі там пра розныя цікавыя рэчы. Таму ва ўніверсітэтах вы нас не знойдзеце!

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле!

Першая сустрэча ў рамках Гістарычнага клуба Beer&History адбылася ў беластоцкім бары Beer4U. А запрошаным госцем быў – гарадзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч, які прэзентаваў прысутным свой новы дакументальны фільм «Апошнія сведкі старога Гродна».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]