У беластоцкай галерэі Arsenal пройдзе выстава беларускага сучаснага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія»



Адкрыццё вялікай выставы беларускага сучаснага мастацтва ў адной са старэйшых арт-інстытуцый Польшчы запланавана на красавік. Куратам праекта, які адкрыецца ў вядомай галерэі «Арсенал» у Беластоку, выступіць Ганна Карпенка.

Назва выставы «Калі сонца нізка — цені доўгія» дасылае да тэксту беларускага філосафа Ігара Бабкова «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў».

«Руіны» пазначаюць мяжу рэпатрыяцыі кожнай цывілізацыі ў «Прыроду», — пазначаецца ў анатацыі да праекта. — Выстава «Калі сонца нізка — цені доўгія» адкрывае погляд на гістарычны і сучасны кантэкст беларускага мастацтва, раскрываючы складаныя ўзаемасувязі паміж глыбокай архаічнай прыродай чалавека ў сацыяльных, палітычных і культурных формах і баязлівым жаданнем разарваць заганны круг рэпрэсіўных рэжымаў і іх сістэм«.

Мастацкае выказванне будзе складацца з твораў больш за дваццаці мастакоў. У прыватнасці, у выставе заяўлены ўдзел Сяргея Шабохіна, Алы Савашэвіч, Ірыны Ануфрыевай, Юрыя Шуста, Антона Сарокіна, Сяргея Лескеця, Машы Святагор, Вольгі Сазыкінай, Жанны Гладко, Ганны Сакаловай, Яна Хельда ды іншых аўтараў.

Арганізатары праекта: Галерэя Arsenal у Беластоку, Інстыту Гётэ ў Варшаве і Галерэя сучаснага мастацтва (GFZK) у Лейпцыгу.

Плануецца, што пасля Польшчы выстава будзе экспанавацца ў Германіі.

reform.by


[manual_related_posts]