У Беластоцкім драмтэатры – прэм’ера



Выходзім да гледача пасля каронавірусных перапынкаў і прапануем прэм’еру. Беластоцкі драматычны тэатра імя Аляксандра Венгеркі запрашае на новы спектакль. На малой сцэне пакажуць «Бог разні» па п’есе французскай аўтаркі Ясміны Рэзы, у рэжысуры Катажыны Дэшч.

Да прэм’еры рыхтаваліся доўга, планавалі паказаць гледачам ажно 4 разы, але… ў прэм’ерныя планы ўрываліся каронавірусныя абмежаванні. І вось – нарэшце, кажа рэжысёрка Катажына Дэшч:

– Гэта радасць ад сустрэчы з гледачамі праз вельмі доўгі час, калі мы не спатыкаліся і не выступалі. «Бог разні» – пякельна праніклівы, сатырычны аповед пра людзей. Поўны гумару, але і болю.

«Бог разні» – п’еса Ясміны Рэзы, тут пабачым дзве сямейныя пары, якія сустракаюцца, каб вырашыць пытанні, пасля таго, як іх дзеці паміж сабой пабіліся. Багата эмоцый, якія часта суправаджаюць людскія стасункі, іх рэжысёрка імкнулася перадаць у пастаноўцы, якую пабачым на Беластоцкай сцэне 29 траўня.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Ewa Krajewska