У Белавежы абмеркавалі праблемы асоб з абмежаванымі магчымасцямі



У Белавежы прайшла канферэнцыя-падвядзенне праекта “Мадэрнізацыя дыдактычнай інфраструктуры дзеля польска-беларускага супрацоўніцтва на карысць асоб з абмежаванымі магчымасцямі”. “Праект прайшоў у рамках праграмы Польшча-Беларусь-Украіна,” – патлумачыў гайнаўскі стараста Уладзімір Пятрочук:

– У рамках гэтага праекту мы заснавалі тут асяродак з інтэрнатам для такіх дзяцей. А ў Беларусі змадэрнізавалі карэкцыённы асяродак. Да гэтага дадаліся сустрэчы, канферэнцыі, сустрэчы паміж настаўнікамі гэтых школ, абмен вопытам.

Спецыяльныя асяродкі – ў Гайнаўцы і Камянцы – атрымалі таксама абсталяванне.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя