У Белавежы прайшло “Рознагалоссе”



Пяты год запар у белавежскім амфітэатры прайшла сустрэча з беларускай песняй, мовай, культурай у рамках мерапрыемства “Рознагалоссе – цыкл музычных прэзентацый беларускай меншасці”. Публіка пачула два калектывы з Чыжоў – “Чыжавян і Верасы, белавежскі Ручаёк ды беластоцкі Лайланд. Кажа арганізатар Марэк Зубрыцкі:

– Папулярызуем беларускую культуру. Гэта трэці канцэрт з чатырох, запланаваных на 2017 год. Вядома, гэта нашыя лакальныя імпрэзы. Таму публіка такая: крыху турыстаў, крыху нашай мясцовай публікі. Але я як арганізатар вельмі задаволены, што ўсё так выглядае.

Апошні, чацвёрты, канцэрт у рамках сёлетняга “Рознагалосся” пройдзе ў Белавежы 1 верасня. Галоўным арганізатарам Рознагалосся выступаюць Таварыства сяброў Белавежы ды Белавежскі асяродак культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара