У Бельск-Падляшскі прыбыў Віфлеемскі агонь



У Бельск-Падляшскі прыбыў Віфлеемскі агонь. Сімвал Раства Хрыстова — Віфлеемскі агонь міру з грота, дзе нарадзіўся Ісус, быў перададзены скаўтам бельскай харугвы Звязу польскіх гарцараў. Урачыстасць прайшла каля бельскай Ратушы. Прысутнічала каталіцкае і праваслаўнае духавенства, мясцовыя ўлады, жыхары горада.

Кажа гарцарка Барбара Андрэюк:

— Віфлеемскі агонь — гэта агонь міру, сямейны агонь, сяброўства і сімвал свята. Прыязджае гэты агеньчы к у Польшчы і раз’язджаецца па ўсіх гарадах і да нас, у Бельск, таксама.

Акцыя Віфлеемскі агонь міру праходзіць у Польшчы з 1991 года. Сёлета пад дэвізам «Адважна стварайце мір». Польскія скаўты атрымалі агонь ад славацкіх сяброў. З Польшчы  Віфлеемскі агонь перадаецца ў краіны былога Савецкага Саюза, у тым ліку ў Беларусь. Ідэя акцыі нарадзілася ў 1986 годзе ў Аўстрыі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара