У бельскай тройцы адбылася сустрэча з беларускімі творцамі Падляшша



Беларускія творцы з Падляшша наведалі бельскую тройку. З гімназістамі Комплексу школ № 3 імя Яраслава Костыцэвіча сустрэліся паэт Андрэй Сцепанюк і кіраўнік нашага радыё Яўген Вапа. Яны распавялі між іншымі пра адметнасці ў ладзе жыцця розных пакаленняў беларусаў Падляшша, ды пра свае творчыя шляхі.

Кажуць прысутныя на сустрэчы гімназісты:

– Андрэй Сцепанюк вельмі інтэлігентна і змястоўна расказаў пра бліскавічны поступ нашай цывілізацыі. Ён закрануў тэму нашай культуры. Пра тое, як важна адчуваць сувязь з роднымі мясцінамі, незалежна ад таго, ці мы надалей жывем у ЗША, ці Англіі, ці яшчэ дзе-небудзь.

– Было вельмі цікава. Узнікла жаданне, каб паразмаўляць з бабуляй, распытаць, як было за яе часам. І з’явілася разуменне, што трэба падтрымліваць сваю традыцыю.

– Файна, што ў нашай школе арганізоўваюць такія сустрэчы.

Падчас сустрэчы госці распавялі таксама пра дэбютны зборнік паэзіі Андрэя Сцепанюка «Распісаны квадрат».

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара