Свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы званае таксама Прачыстай



Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць сёння свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы званае таксама Прачыстай. Прыхадское Свята адзначаюць у Бельску Падляшскім.

Zdjecie2314_3

Вернікі распавялі нашаму радыё пра асаблівасць гэтага свята:

– Нарадзілася Мацер Божая – наша апякунка. Дзе бы не ішла кажу: ”Мацер Божая, ратуй нас і ўсіх знаёмых!”

 – Царква наша ўж вельмі доўга стаіць. Своё век мае.

 – Усё свята важнае, трэба прыйсці Богу памаліцца.

Святочныя цырымоніі узначальваюць Яго праасвяшчэнства Мітрапаліт Варшаўскі і Польшчы Сава, а таксама Яго праасвяшчэнства Амфілогій, які прыбыў з Сербіі.

Zdjecie2310_2

Zdjecie1104_1

Zdjecie1106_4

Свята Нараджэння Багародзіцы  з’яўляецца першым вялікім праваслаўным святам цягам года.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя