У Бельску Падляшскім працягваюцца Дні горада



Польскі рок-гурт “Oddział zamknięty” будзе галоўнай зоркай сённяшняга канцэрта ў рамках 38-х Дзён горада Бельска Падляшскага. Музычная частка мерапрыемства пачнецца ў 15:30 гала-канцэртам ХІІ Міжнароднага фестывалю песні “Падляшская нота”, у час якога можна будзе пачуць і выступоўцаў з Беларусі. Беларусаў можна сустрэць таксама на Міжнародным Ягелонскім кірмашы. “Нашая прапанова даволі разнастайная,” – кажа Галіна Святлана Вацлаваўна з Кобрыні:

Прадукцыя – тое, што зроблена сваімі рукамі. Гэта пляценне з лазы, пляценне кручком, працы ў тэхніцы гратаж, ручнікі. А таксама саломапляценне і інкрустацыя.

 

Сённяшні дзень завершыць лазарнае шоу і дыскатэка. Галоўная частка ўчарашніх канцэртаў была прысвечана музыцы disco-polo.

Дні Бельска Падляшскага завершацца ў панядзелак, 5 чэрвеня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара