У Бельску-Падляшскім працягваюцца Дні горада
А 18-й гадзіне ў Бельску-Падляшскім выступіць менскі рок-гурт “The Toobes”. Зоркай вечарыны будзе легендарны польскі рок-гурт “Armia”.
А 15-й гадзіне пачнецца галаканцэрт лаўрэатаў Х Міжнароднага фестывалю песні “Падляшская нота”. „Высупяць і калектывы з Беларусі,” – кажа Альжбета Фіёнік з Бельскага дому культуры:
– Падчас міжнароднага фестывалю песні “Падляшская нота” будуць выступоўцы са Светлагорска, з Берасця, выступіць цыркавы калектыў з Кобрыня.
Надалей працягваецца “Ягелонская ярмарка”. Учора зоркай вечарыны быў гурт “Brathanki”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
