У Бельску Падляшскім сустрэліся лепшыя маладыя выканаўцы беларускай песні



Ад дашкольнікаў, праз пачатковыя школы да гімназістаў – салісты,калектывы ды хоры, усяго аж 59 выступоўцаў. У Бельску Падляшскім прайшоў цэнтральны этап конкурсу “Беларуская песня” для дашкольнікаў, пачатковых школ і гімназій.

“Сёлетні конкурс – ужо 45,” – пералічвае Янка Сычэўскі з Таварыства беларускай культуры:

– Калі мы пачалі 44 гады таму, а сёлета маем 45-ты конкурс, то гэта было вынікам натуральнай патрэбы асяроддзя, бо, як вядома, беларускае асяроддзе заўсёды было расспяванае. Паўстала натуральная патрэба, каб перанесці гэтую любоў да песні малодшаму пакаленню. Такім чынам у школах пачалі стварацца асяроддзі, якія пачалі спяваць пад кіраўніцтвам настаўнікаў.

Дзесяць гадоў таму арганізатары пашырылі конкурс дашкольнікамі. Мерапрыемства, хоць і вельмі папулярнае, аднак настаўнікізвяртаюць увагу на штораз большыя цяжкасці на этапе пошукаў адпаведнага рэпертуару для дзетак.

На бельскай сцэне сустрэліся дзеткі ды моладзь з паветаў: Беластоцкага, Бельскага ды Гайнаўскага.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара