“Беларускі абрад на сцэне” у Бельску



У Бельску Падляшскім сустрэліся з “Беларускім абрадам на сцэне”. “Дзіцячыя гульні” ў выкананні “Ластавак” з Вясковага дома культуры ў Рыбалах, ці “Як тут не верыць у шаптухі?” – калектыва “Званкі” з Гайнаўкі – такія абрады ў выкананні дзетак ды моладзі можна было пабачыць у час прэзентацыі абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне”. “Наш абрад пастаноўка пісаная жыццём” – кажа апякун гайнаўскіх “Званкоў” Вера Масайла:

Гэтая пастаноўка грунтуецца на фактах. Так было ў 46-м годзе. Толькі я яе перапісала на паперу. Дзяўчына любіла хлопца, а той быў бедны. Бацькі хацелі інакш, каб яна выйшла за багатага. Ян пайшлі да ўсіх шаптух і тыя падказалі ўсе спосабы, каб вярнуць дзяўчыну да мужа.

Бельская публіка паглядзела таксама абрады “Шаткаванне капусты” і “Хрысціны” ў выкананні абрадавай групы калектыву “Васілёчкі” ды “Гуканне вясны” сябраў бельскага Аб’яднання Універсітэт Залатога Веку.

24-я Прэзентацыі абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне” прайшлі таксама ў вёсцы Грабавец, што ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя