У Бельску Падляшскім — свята аматарскіх тэатральных калектываў



6 спектакляў ды тэатральных пастановак у выкананні акцёраў-аматараў ад дашкольнікаў па старэйшыну – гэта праграма сёлетняга агляду аматарскіх тэатральных калектываў “Афіша”. На сцэне Бельскага дома культуры свае акцёрскія таленты паказалі таксама людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Публіка паглядзела і спектаклі на беларускай мове.

Кажа Альжбета Фіёнік з Бельскага дому культуры:

Тут няма такіх калектываў, якія прайгралі — ўсе выйграюць. Тыя, хто сумленна працаваў у сваіх тэатральных калектывах, могуць атрымаць акторскія ўзнагароды. Дзеля таго, каб вышукаць акторскія таленты, і арганізуецца «Афіша».

У IV Аглядзе аматарскіх тэатральных калектываў “Афіша” сябе паказалі аматары тэатра з Бельска Падляшскага ды Орлі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя