У Бельску Падляшскім заахвочваюць вырабляць кардонныя мадэлі
Агульнапольскі конкурс кардонных мадэляў за кубак Бурмістра Бельска Падляшскага прайшоў у Пачатковай школе №2.
[Not a valid template]
“Добра было бы вярнуць моду на кардонныя мадэлі”, – кажа дырэктар школы ды суарганізатар конкурсу Міраслаў Хаманюк:
– Мелі 96 мадэляў, 26 удзельнікаў. Добра паказаў сябе Бельск Падляшскі.
Апрача конкурсных кардонных, была выстава пластмасавых мадэляў. Свае прапановы паказала некалькі мадэлярскіх выдавецтваў. Магчыма, з’явіцца сшытак з мадэлямі бельскай царквы Святога Міхаіла Арханёла ды Ратушы.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
