У Бельску паказалі фолк-рок оперу „Усяслаў Чарадзей”



У доме культуры Бельска Падляшскага паказвалі фолк-рок оперу „Усяслаў Чарадзей”. Дэманстравалі яе менскія музыкі і акторы, сярод якіх і аўтар сцэнара Раман Арлоў.

 

Кажа ўдзельніца праекта, Кацярына Поцюс:

– У мяне адна з цэнтральных роляў, я дзяўчынка, якая ратуе князя з вязніцы, сваім каханнем дае яму веру, надзею і сваю любоў. Ён зноў верыць у свае сілы, што ён можа перамагчы гэтага злодзея Ізяслава, які яго ў гэтую вязніцу пасадзіў. Мая роля – пазітыўны такі персанаж, мабыць такая адна з асноўных, але галоўны ўсё ж такі Чарадзей. Мы хваляваліся, бо незнаёмая сцэна, але вельмі спадабалася, была камерная атмасфераі вельмі душэўна.

Бельскі паказ фольк-рок оперы быў першым пасля мінулагодняй прэм’еры ў лістападзе. „Усяслава Чарадзея” паказвалі ў межах „Пралогу. Дзён славянскага пісьменства і культуры”. 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя