У Бельску пісалі пробны экзамен па беларускай мове



З практыкаваннямі па беларускай мове змагаюцца ў Бельску Падляшскім. Трэцякласнікі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча пачалі пробны экзамен на атэстат сталасці па беларускай мове.

Ліцэісты расказалі нашаму карэспандэнту пра сваё стаўленне да іспыту:

– Іспыт не будзе вельмі цяжкім. Вучу беларускую мову ўжо шмат гадоў. З мовай у мяне няма вялікіх праблем. Маё стаўленне – добрае.

– Будзе добра, бо нашы настаўнікі нас добра рыхтуюць да гэтага экзамену.

– Будзе лёгка, бо я вельмі добра пішу экзамены па беларускай мове. І я думаю, што будзе лепш, чым па-польску.

У гэты ж самы дзень ліцэісты праверылі таксама свае веды па польскай мове.

Іспыт па беларускай мове ў белліцэі з’яўляецца абавязковым.

Экзамены на атэстат сталасці пачнуцца 4 траўня.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара