У Бельску прайшоў этап конкурса дэкламатараў “Роднае слова”



Дзіцячы садок, пачатковая школа ды гімназія – усяго каля 120 маладых дэкламатараў.

У Бельску Падляшскім яны змагаліся ў цэнтральным этапе 46-га дэкламатарскага конкурса “Роднае слова”. Кожны дэкламаваў адзін верш на беларускай мове.

Валерыя Люляк: Я вучуся ў Міхалове. Я падрыхтавала верш “Вера беларуса”. Гэты верш апісвае мяне і маю веру.

Магдалена Мішчук са школы з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы: Я люблю паказваць свае адносіны да нашай роднай беларускай мовы, якую мы можам пераказаць для іншых людзей.

Найбольшую колькасць удзельнікаў склалі вучні пачатковых школ. Найстарэйшыя дэкламатары часта прымаюць удзел у конкурсе, які ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Цэнтральнаму этапу конкурса папярэднічалі раённыя ды школьныя. Усяго бярэ ўдзел некалькі соцень вучняў, якія дэкламуюць беларускую паэзію.

[Not a valid template]Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара