У Бельску прымаюць грамадзянскі бюджэт
Яраслаў Бароўскі, які з’яўляецца выконваючым абавязкі бурмістра Бельска Падляшскага, выступае за прыняццё грамадзянскага бюджэта.
Паводле яго, калі жыхары самі будуць вырашаць, на што выдаткаваць частку гарадскіх сродкаў, павысіцца грамадзянская актыўнасць жыхароў:
– Я прапанаваў максімальную суму – 500 тысяч злотых, паўмільёна – гэта многа і не многа, але думаю, што для нас гэта рэальная сума. Грамадзянскі бюджэт – гэта такая рэч, якая актывізуе жыхароў горада, каб яны таксама бралі адказнасць за свай горад.
21-га жніўня пройдзе пасяджэнне гарадской рады Бельска Падляшскага, у час якой і будзе прынята рашэнне па грамадзянскім бюджэце.
Беларускае Радыё Рацыя
