У Бельску ўзгадалі пра бежанцаў



Жыхары Бельска Падляшскага змаглі  пабачыць спектакль “Бежанцы” ў выкананні тэатральнай групы з Беларускага музея ў Гайнаўцы. З тэматычным дакладам “Бежанства – наша не вельмі вядомая гісторыя” выступіў таксама Дарафей Фіёнік з Музея малой Айчыны ў Студзіводах.

– Сярод 3 мільёнаў 200 тысяч бежанцаў Расейскай імперыі якраз каля 40% складалі беларусы. Менавіта праз землі Беларусі прайшлася тая вайна. Але не трэба забываць, што і іншыя народы пацярпелі.

Бежанства было тэмай сустрэчы з цыкла “Твары вядомыя і невядомыя”.

У 2015 годзе споўніцца сто гадоў з моманту трагічных для жыхароў нашага рэгіёна падзеяў, вядомых як  бежанства ў Расею.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара