У Бельску змагаюцца з алкагалізацыяй



„Заахвочваю да жыцця без алкаголю – гэта сапраўды магчыма”, – пераконвае тэрапеўт Хрысціна Алексяюк.

DSC_4451

„Ёсць пацыенты, якія перасталі піць і вядуць цвярозы лад жыцця”, – дадае ўрач:

– Мае пацыенты пачынаюць тэрапію, а пасля ходзяць у клуб АА, пачынаюць абыходзіцца без алкаголю. Калі пытаюся: „Што чуваць?”, то ён кажа: „Да 5-й памятаю з кім я размаўляў, як былі апранутыя госці, хто мяне запрасіў. А калі піў, то ўжо а 11-й я не памятаў, што мне казалі, я ўжо быў непрытомны”. Таму я заахвочваю да цвярозага ладу жыцця.

Сустрэча з Хрысцінай Алексяюк прайшла ў межах праекта „Калі ў групе і з песняй працуем, тады пра злоўжыванні – забываем”, які праводзіўся студэнтамі аб’яднання „Універсітэт трэцяга веку” ў Бельску-Падляшскім.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара