У Брукліне беларусы ўзялі ўдзел у традыцыйным фестывалі культур



28 верасня на Атлантык авеню ў Брукліне адбыўся саракавы фестываль „Атлантык Антык”, у якім традыцыйна прынялі ўдзел парафія Кафедральнага Сабора Кірылы Тураўскага і бруклінскі аддзел БАЗА.

Як і штогод, прыхаджане сабора гандлявалі беларускімі стравамі. Арганізатары мерапрыемства ўзнагародзілі парафію сабора як найстарэйшага ўдзельніка фестывалю шкляной памятнай граматай.

_DSC22041

У рамках фестывалю ў грамадскай залі сабора адбыўся прагляд серыі дакументальных фільмаў Babylon-13 украінскага рэжысёра Юрыя Грузінава, адзнятых ім з кастрычніка 2013 года.

Пасля прагляду адбылася дыскусія з удзелам актывісткі ўкраінскага руху ў Нью-Ёрку Наталлі Стэльмах,старшыні Бруклінскага Аддзела БАЗА Андрэя Асадчага і актывіста грузінскай дыяспары Леа Тактакішвілію Мадэратарам дыскусіі быў Зміцер Шчыгельскі. Удзельнікі абмеркавалі паралелі паміж падзеямі ў Грузіі ў 2008 годзе і ва Украіне ў 2013-2014 і магчымыя ўрокі з іх для Беларусі.

_DSC2195

Адзначаныя цікавасць грамадзян Украіны і Грузіі да стварэння Балта-Чарнаморскага саюза і важнасць люстрацыі асоб, што займалі высокія палітычныя пасты ў савецкія часы.

[youtube id=”UrvH_Ykhpq8″]

Belarusworld Baza