У чарговай перадачы ў серыі „З Падляшша родам” Валя Лаеўская запрашае ў Лубнікі
У чарговай перадачы ў серыі „З Падляшша родам” Валя Лаеўская запрашае ў Лубнікі, што ў Заблудаўскай гміне. А болей дакладна, на Лубніцкую калонію, дзе жыве Міхал Савіцкі. Нягледзячы на свае 84 гады Міхал Савіцкі апякуецца яшчэ забытымі магіламі савецкіх салдат з часоў Другой сусветнай вайны, у суседнем лесе. Яго дзяцінства выпала на час вайны, дарастаў у страху ў пасляваенны перыяд.

Пра гісторыю жыцця Міхала Савіцкага родам з Лубнік, што ў Заблудаўскай гміне, слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.








Беларускае Радыё Рацыя
