У Чарнігаве затрыманы чарговы правакатар міжнацыянальных канфліктаў



Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Службы Бяспекі Украіны.

Папулярны ў беларускіх турыстаў горад у чарговы раз стаў эпіцэнтрам міжнацыянальных правакацый. Нагадаем, што напрыканцы сакавіка ў Чарнігаве з’явіліся антыбеларускія вулічныя графіці. Крыху пазней антысеміцкія надпісы з’явіліся на сцяне чарнігаўскай сінагогі.

Згодна прэс-службы СБУ, правакацыі ініцыяваліся спецслужбамі краіны-агрэсара, а здзяйсняліся ўкраінскім грамадзянінам, які жыў у Чарнігаве. Зафіксавана, што памагатых ён вербаваў у сацыяльных сетках па ўсёй Украіне. Пры ператрусе ў затрыманага знайшлі інструкцыі, якія тычацца падрыўной дзейнасці на тэрыторыі Украіны ў дачыненні да нацыянальных меншасцей, а таксама матэрыялы антысеміцкага зместу.

Згодна інфармацыі прэс-цэнтра СБУ, сёлета ў сакавіку ў тым жа Чарнігаве была выкрытая група людзей, якая займалася антыпольскай і антысеміцкай прапагандай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: прэс-цэнтр СБ Украіны