У Чаромсе адзначаюць Дзень чыгуначніка



У Гмінным асяродку культуры ў Чаромсе сёння адзначаць Дзень чыгуначніка. Галоўным пунктам мерапрыемства будзе адкрыццё і прэзентацыя філатэлістычнай выставы. “Будуць і госці з Беларусі,” – заяўляе апекун Моладзевага гуртка філатэлістаў у Чаромсе Надзея Суліма:

– Маркі з розных краін. Маем двух удзельнікаў выставы з Беларусі, з Гарадзеншчыны. Адзін паказвае маркі з роварамі, а другі – з машынамі. Таксама бяруць удзел і нашы маладзёны з Чаромхі.

У Чаромсе дзейнічае Моладзевы гурток філатэлістаў, які  вядзе супрацу з беларускімі філатэлістамі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Чаромха

Фота аўтара