У Чаромсе сустрэліся аматары балотнага футболу



Тут не трэба быць Месі ці Ранальда. Патрэбная толькі ахвота да добрай гульні. У Чаромсе праходзіць чацьвёрты міжнародны турнір па балотным футболе „Swamp Football”.

Сярод дванаццаці камандаў, якія гуляюць па калена ў балоце, таксама футбалісты з Кобрыні.

-Мы таксама маем такія турніры, таму нас запрашаюць сюды. У мінулым годзе мы занялі другое месца. Кожны год сюды прыязджаем. І нам вельмі падабаецца. Гэта для нас як забаўка. Прафесійна мы гуляем у футзал, футбол.

Сёння футбалісты спаборнічаюць у групах. Заўтра самыя лепшыя каманды згуляюць за Балотны кубак. Пачатак у 10 гадзін на балотным стадыёне ў Чаромсе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Чаромха