У Чаромсе сустрэліся польскія і беларускія філатэлісты



У Гмінным асяродку культуры ўрачыста адкрылася Раённая моладзевая філатэлістычная выстава, якую склалі 53 калекцыі маладых філатэлістаў з Польшчы і Беларусі.

Кажа Сяргей Піліповіч з Саюза філатэлістаў Беларусі:

– Гэта моладзевая выстава, нашы юныя філатэлісткі і філатэлісты ўдзельнічаюць тут ужо не першы год. Першая сустрэча з нашымі калекцыямі адбылася тут гадоў 5-6 таму. У гэтым годзе тут прымаюць удзел пяць калекцый: адна калектыўная калекцыя берасцейскага клуба і чатыры нацыянальныя калекцыі.

Сёлета нагодай выставы стала 111 гадавіна пабудовы чыгункі Седльцы – Балагое, дзякуючы чаму і з’явілася Чаромха. 45 гадоў дзейнасці Моладзевага гуртка Польскага саюза філатэлістаў у Чаромсе, які вядзе галоўны ініцыятар выставы Надзея Суліма ды дзень машыніста. Выстава будзе адкрыта да суботы 9 верасня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя