У Чаромсе знаёміліся з асновамі сіта-друку



У Гмінным цэнтры культуры адбыліся майстар-класы з праектавання надрукаў на майках. Заняткі сабралі школьнікаў, у якіх зараз праходзяць міжсэместральныя канікулы.

Сіта-друк гэта не надта складанае рамяство, кажа інструктар Анна Маркевіч:

– Спачатку працуем з карткамі і замысламі, пасля апрацоўваем. Бярэм рамку для сіта-друку, ўзор для надруку і можам надрукаць гэты ўзор на паперы ці на ткаіне адным колерам, пасля змяніць фарбу і іншым колерам.

Сіта-друк часта прыцягвае маладых людзей, у якіз наогул шмат цікавых ідэяў на праекты надрукаў, дадае Анна Маркевіч.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя