У Чаромсе з’явіцца эканамічная спецзона



У гміне Чаромха плануецца стварэнне аддзялення Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоны – адмыслова падрыхтаванай тэрыторыі для інвестараў. Прадпрымальнікі, якія працуюць у гэтай зоне могуць разлічваць нават на 70 % ільготы.

Паводле новага войта Міхала Урублеўскага, у гміне Чаромха ёсць адпаведныя тэрыторыі, на якіх можа ўзнікнуць такая зона:

– Маем два месцы пра якія я пакуль не магу казаць, бо найперш трэба атрымаць тэрыторыю. Гэта думка было ўжо некалькі гадоў таму, калі я працаваў. Так склалася, што мая праца перапынілася, таму пачынаем спачатку. Няхай бізнесоўцы таксама выкарыстаюць магчымасць.

Як даведаўся карэспандэнт нашага радыё, эканамічная зона ў гміне Чаромха можа быць створана ў 3 кіламетрах ад польска-беларускага памежнага перахода ў Палоўцах, дзе ёсць зямельны ўчастак памерам каля 45 гектараў, які можа зацікавіць інвестараў.

У Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоне свае прадпрыемствы ўжо адкрылі 70 фірмаў, у якіх працуе 6 тысяч чалавек. Свае зоны неўзабаве створаць: Гайнаўка, Нараўка, Бельск Падляшскі, Сямятычы ды Саколка.

Беларускае Радыё Рацыя