У Чыжоўскай гміне можа з’явіцца ветрастанцыя



Чарговы крок гміны Чыжы да пабудовы паветранай станцыі. Радныя Чыжоўскай гміны зацвердзілі план добраўпарадкавання. Гэта азначае, што ў гміне цяпер можа з’явіцца ветрастанцыя.

“Гэта крок у адпаведны бок”, – кажа войт гміны Чыжы Юры Васілюк:

Трэба сабе адказаць таксама на пытанне: калі не развіваць энергетыку, то што будзе? Трэба глядзець у будучыню.

 

Плануецца пабудова адзінаццацці ветракоў з магутнасцю 2,5 мегавата. У вёсках, у якіх паблізу плануецца рэалізаваць інвестыцыю, былі праведзеныя грамадскія кансультацыі. Галасоў “за” інвестыцыю было 165, супраць – 161. Галасаваў 46 працэнт жыхароў. Жыхары, якія не пагаджаюцца з рашэннем радных, збіраюццца яго абскардзіць.

 

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя