У дарозе на Святую Гару Грабарку



Каля 130 паломнікаў з Бельска-Падляшскага знаходзяцца ў дарозе на Святую Гару Грабарку. 19 жніўня – Свята Праабражэння Гасподняга.

Сёлета бельскія паломнікі абралі новы маршрут. “Я папрасіў, каб пайсці праз мясцовысці майго прыхода,” –  кажа настаяцель царквы ў Маляшах айцец Марэк Якімюк:

– Праз Малэшы і Браньск прайшлі паломнікі і пакінулі сваю гарачую малітву, сваё сэрца і душу тут. Паломніцтва – гэта пропаведзь, гэта праца. Ідуць праз наш прыход, праз нашыя маленькія вёсачкі, якія пацярпелі пасля вайны. Помнім, як мардавалі нашых людзей. Ёсць вёскі, якія былі праваслаўнымі, а зараз там ніхто не жыве.

У першы дзень пілігрымкі Бельск-Падляшскі – Святая Гара Грабарка, з паломнікамі да вёскі Стрыкі ішоў архіепіскап Бельскі Рыгор. Пілігрымка на Спаса праз гэтую вёску ішла ўпершыню. Паломнікі начавалі ў Браньску. Сёння – начлег у Андрыянках. У жаночы манастыр святых Марфы і Марыі на Святой Гары Грабарцы прыйдуць яны ў пятніцу 17 жніўня.  

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя