У ДНР увядуць ваенна-палявыя суды



Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ўводзяць інстытут ваенна-палявых судоў, паведамілі ў чацвер у прэс-цэнтры ўрада і народнага савета ДНР. „ДНР ўводзіць у раёнах, якія знаходзяцца ў ваенным становішчы, а таксама раёнах ваенных дзеянняў спецыяльны парадак арганізацыі і камплектавання ваенных судоў і судаводства”, – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце прэс-цэнтру рэспублікі, перадае „Інтэрфакс”.

Паводле паведамлення, пад юрысдыкцыю ваенна-палявых судоў трапляюць такія справы, як непадпарадкаванне загаду камандзіра, забойства, шпіянаж, дыверсія, наўмыснае знішчэнне маёмасці, марадзёрства, разбой, рабаванне, крадзеж і пашкоджанне ваеннай маёмасці, ухіленне ад вайсковай службы ці дэзерцірства.

Фота rian.com.ua