У Доме культуры ў Бельску – „Бельскія кліматы”



Праходзяць Бельскія мастацкія сустрэчы. У Доме культуры ў Бельску Падляшскім прайшло мерапрыемства, якое паказвае шматкультурнасць горада, а таксама моцную пазіцыю ў ім беларускай культуры. У час адмысловага канцэрту выступілі мясцовыя калектывы, сярод якіх – “Маланка”, “Васілёчкі” ды “Куранты”, – кажа кіраўнік калектыву беларускай песні “Маланка” Сяргей Лукашук:

– Бельскія калектывы сустракаюцца на розных імпрэзах, дзе не ўсе маюць магчымасць у адным канцэрце выступіць. А “Бельскія кліматы” маюць тое, што ўсе калектывы, якія пры Доме культуры працуюць, яны на адным канцэрце выступаюць, маюць магчымасць сустрэцца, заспяваць, а потым супольна правесці вечар.

Адчуць Бельскую мастацкую атмасферу прыехала дэлегацыя з Кобрына. Цяпер з’явілася ідэя пашырэння супрацы паміж культурніцкімі ўстановамі Кобрына на Берасцейшчные і Бельска Падляшскага.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.