У Дуброве Беластоцкай падвялі вынікі польска-беларускага праекта



Даведваліся гісторыю рэгіёна, ездзілі на адукацыйныя экскурсіі, здымалі фільм – гэта толькі частка таго, што здолелі зрабіць ліцэісты. У Дуброве Беластоцкай завяршыўся паўгадавы праект „Масты шматкультурнасці. Зразумець мінулае – ствараць будучыню”.

Веданне гісторыі рэгіёна для жыхароў памежных тэрыторый з’яўляецца вельмі важным асабліва сёння, кажа ініцыятарка праекта, настаўніца Дарота Будзыньска:

– Мы жывем у неспакойныя часы, трэба паказваць моладзі, ангажаваць. Мне было важна, каб яны выканалі пэўную працу на могілках ці ў размовах з людзьмі. Я веру, што дзякуючы гэтаму яны стануць больш адкрытымі і талерантнымі, больш будуць разумець і не баяцца.

Праект быў рэалізаваны супольна з гарадзенскай гімназіяй №1. 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя