У дваццаты раз у Бельску Падляшскім прайшлі “Спасаўскія запусты”



У гарадскім амфітэатры прэзентаваліся мясцовыя беларускія калектывы. Мерапрыемства і было пакліканае да жыцця адмыслова, каб паказаць багатую культуру беларусаў з Бельшчыны”, – кажа наместнік старасты Бельскага павета, Пётр Божка:

 – Беларусы з Бельску робяць гэта для беларусаў з Бельску і паказваюць гэта ўжо дваццаць гадоў. Гэта важна, бо прыходзяць людзі і тут бачна людзей, якія былі дваццаць гадоў таму назад, але бачна і маленькіх дзетак, якія прыходзяць – тыя наступныя пакаленні.

 DSC_9138

З самога пачатку свайго існавання “Спасаўскія запусты” падзеленыя на дзве часткі – абрадавую ды канцэртную. Сёлета на Бельскія запусты прыехалі і госці з Беларусі – “Хмелеўскія Валацугі” з ХмЕлева.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя