У дзвюх расейскіх школах Вільні праходзяць ператрусы
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Літвы праводзяць ператрус у сталічнай гімназіі імя Васілія Качалава, і сярэдняй школе імя Соф’і Кавалеўскай.
Ператрусы праводзяцца ў рамках расследавання арганізацыі паездак вучняў гэтых школ у ваенізаваныя лагеры ў Расеі.
Паводле пракуратуры, правядзенню ўрокаў у школах ператрусы не заміналі. Прадстаўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы сказаў, што каментароў на гэтую тэму ня будзе – паведамляе партал ДЭЛФІ.
Фота ru.delfi.lt
