У фестываля „Басовішча” новыя арганізатары



Нядаўна старшынёй Беларускага Аб’яднання Студэнтаў (БАС) стаў Пётр Станкевіч. Ён змяніў на пасадзе Ганну Пякарскую, якая ладзіла фестываль маладой беларускай музыкі цягам апошніх пяці гадоў.

Тым не менш, абяцае новае кіраўніцтва, кардынальных зменаў сёлета чакаць не варта.

Арганізатары хочуць зрабіць акцэнт на беларускіх гуртах, якія яшчэ не выступалі на „Басовішчы”, хаця зоркі таксама будуць. Таксама яны хочуць шырэй адкрывацца на іншыя краіны і на замежныя гурты.

Канцэпцыя фэсту будзе захоўвацца: удзень і увечары на сцэне будуць граць жывыя каманды, уначы на афтэпаці ― беларускія дыджэі. Канкрэтныя імёны сёлетніх выступоўцаў пакуль не называюцца.

Беларускае Радыё Рацыя