У гайнаўскім Беларускім музеі чарговы «Алфавіт беларускіх мастакоў»



Твары з мастацкіх выявах глядзелі ў Гайнаўцы. У Беларускім музеі адкрылася выстава партрэтаў бельскага рысавальшчыка ды жывапісца Марціна Крышпінюка. Наведвальнікі выставы маглі паглядзець каля 50 працаў.

Кажа аўтар:

– Частка прац – партрэты канкрэтных асоб, пераважна з наваколля. Як мяне некалі назвалі, што я “лавец галоў”. Дамінуе тут аловак, але таксама ёсць туш, пастэль і вугаль. Гэта што датычыць чорна-белых партрэтаў. Каляровыя працы напісаны пераважна акрылам. Рыхтую наступную выставу, спалучу яе з музычнымі выступамі.

Сваю творчасць мастак далучыў да «Алфавіту беларускіх мастакоў» – гэты мастакі праект распачаў гайнаўскі музей. 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара